Сёння 30 гадоў дыпламатычных адносінаў, усталяваных паміж Беларуссю і Чэхіяй як самастойнымі дзяржавамі

Дата новага адліку 5 студзеня 1993 года. Як ад дружалюбнага супрацоўніцтва і партнёрства дайшло да ахалоджвання і нават увядзення Чэхіяй візавай забароны для беларусаў? Хто з (будучых) чэшскіх прэзідэнтаў наведаў Мінск, а якога з іх не пусцілі ў беларускае пасольства? Няпростыя тры дзесяцігоддзі адносінаў паміж двума народамі і дзяржавамі згадвае ў сваім аглядзе журналіст Свабоды…

У Браціславе адкрылася выстава мастачкі з Беларусі Святланы Пшанічкавай

Slovenská výtvarná unie/ Galéria UMELKA Dostojevského rad, č.2 Bratislava 20.12.22 – 15.1.23   Так блізка, так далёка.  Святлана Крэпская называе свой  родны Брэст “мостам”, які перавёў яе ў шырэйшы свет. Тут займалася ў мастацкай школе, тут мясцовая газета ў рэцэнзіі на школьную выставу напісала , што гэта дзяўчынка не павінна пераставаць маляваць. У 18 гадоў…

У чэшскім парламенце абмеркавалі перспектывы Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне

Канферэнцыя прайшла з ініцыятывы старшыні парламенту сп. Маркеты Пэкаравай Адамавай. Гасцямі дыскусіі былі намеснік старшыні Пераходнага аб’яднанага кабінету Павел Латушка і Аляксандр Лукашук, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода. Маркета Пэкарава Адамава, адкрываючы сустрэчу напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека,  гаварыла пра катастрафічную сітуацыю з рэпрэсіямі супраць грамадзян Беларусі. Яна згадала і пра сваю асабістую сустрэчу з…

Мінімальна 7 дзяцей з Прагі зацікаўленыя займацца па-беларуску

Падводзім вынікі апытання, якое было ініцыяванае Першым з’ездам беларусаў Чэхіі і якое праводзілася на нашым сайце на працягу лістапада. У апытанні прыняло ўдзел 19 чалавек, якія выказалі жаданне займацца па-беларуску. У шэрагу адказаў можна было абіраць вырыянты. Таму фактычна ўсе прапанаваная формы заняткаў знайшлі зацікаўленне ( нядзельныя дзіцячая школа, моўныя курсы для дарослых, паралельныя заняткі для дзяцей…

“Я эмігрант”. Выйшла новая кніга пра чэшскі вопыт

Эміграцыя заўсёды выпрабаванне.  Сваю гісторыю  нялёгкай “перасадкі” на новую глебу цэлай сям’і расказвае Георгій Шылін. Гэта нечаканая прэм’ера аўтара, які да гэтага прысвячаў сябе прафесіям, далёкім ад літаратуры. Калісьці, пачаўшы кар’еру вайскоўцам (за плячамі Мінскае сувораўскае вучылішча і Вайскова-марское Ленінградскае), у Чэхію ён прыехаў на працу зваршчыка. Гэта было пасля бурнага 2010-га і тады, пакінуўшы…

Гадавіна аксамітнай рэвалюцыі са Святланай Ціханоўскай

Падчас свайго візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская абвясціла пра планаванае адкрыццё Офісу дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы. Візіт абранай лідаркі Беларусі адбыўся 16-17 лістапада. Святлана Ціханоўская мела сустрэчы з прэм’ер-міністрам Чэхіі Пятром Фіялам і старшынёй Сената Мілашам Выстрчылам. Разам са старшынёй парламента Маркетай Пекаравай-Адамавай яна ўсклала кветкі да магілы вялікага сябра беларусаў Вацлава Гаўла…

У Празе ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі

На другую гадавіну смерці героя Плошчы перамен Рамана Бандарэнкі яго прыпомнілі і ў чэшскай сталіцы. Акцыя, ініцыяваная беларускімі студэнтамі, прайшла ля беларускага пасольства ў суботу, 12 лістапада. 31-гадовы Раман, што выйшаў у свой двор бараніць бел-чырвона-белыя стужкі, загінуў ад рук пагромнай спецкаманды. Гэта стала адной з самых рэзанасных падзей беларускага супраціву-2020. Сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары…

Беларускі ўрад зноў працягнуў забарону на ўвоз аўтамабіляў Škoda

Савет міністраў Беларусі пастановай №744  ад 3 лістапада прадоўжыў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў кампаній Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf. Пастанова набывае сілу 5 лістапада. Савет міністраў Беларусі пастановай №744  ад 3 лістапада прадоўжыў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў кампаній Škoda, Liqui Moly…

Музыка Алесь Ясінскі: У кожным сваім канцэрце прыпамінаю Беларусь

Я непрыемна здзіўлены тым, што ад пачатку вайны беларусаў кінулі ў адзін кош з Расеяй і беларускім дыктатарскім рэжымам, гаворыць Ясінскі ў інтэрвію незалежнаму чэшскаму каналу DVTV. Калі б Пуцін не падтрымаў Лукашэнку, ён бы доўга не пратрымаўся ва ўладзе. На жаль, яму таксама верна служаць армія і міліцыя – кажа беларускі музыка з Прагі.…

“Чорную ноч” беларускія студэнты прыпомнілі на Старамесцкай плошчы (Фотарэпартаж)

“Чорную ноч” беларускія студэнты прыпомнілі на Старамесцкай плошчы Фотарэпартаж У суботу, 29 лістапада, беларускія студэнты Чэхіі правялі акцыю-перформанс, якой прыпомнілі Ноч расстраляных паэтаў, калі ў 1937 годзе ў Мінску было расстраляна больш за 100 дзеячоў беларускай культуры, навукі, духоўнага жыцця. Акцыя адбылася на Старамесцкай плошчы ў цэнтры Прагі, дзе бывае заўсёды шматлюдна і знайшла водгук…