Канферэнцыя прайшла з ініцыятывы старшыні парламенту сп. Маркеты Пэкаравай Адамавай. Гасцямі дыскусіі былі намеснік старшыні Пераходнага аб’яднанага кабінету Павел Латушка і Аляксандр Лукашук, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода.

Маркета Пэкарава Адамава, адкрываючы сустрэчу напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека,  гаварыла пра катастрафічную сітуацыю з рэпрэсіямі супраць грамадзян Беларусі. Яна згадала і пра сваю асабістую сустрэчу з жонкай палітвязня  Дар’яй Лосік, якая адбылася некалькі месяцаў таму ў гэтай жа парламенцкай будове. Уражаная самім фактам арышту Дар’і і адлучэння яе ад чатырохгадовай дачкі, якая цяпер расце без бацькоў, кіраўніца чэшскага парламенту арганізавала акцыю міжнароднай падтрымкі. Разам з ёй яшчэ пяць жанчын-спікераў еўрапейскіх парламентаў (Польшчы, Літвы, Славеніі, Бельгіі і Кіпру) запатрабавалі вызвалення беспадстаўна арыштаванай Дар’і Лосік.

Павел Латушка ў сваім выступе ацэньваў верагоднасць ўступлення Беларусі ў вайну ва Украіне. Такі варыянт, паводле палітыка, нявыгадны сучаснаму кіраўніцтву Беларусі, бо мог бы стаць „трыгерам“ новага сацыяльнага выбуху. Аднак Латушка не выключае, што ў выпадку дыслакацыі расійскага войска ў Беларусі беларускія вайскоўцы маглі б быць уцягнутыя ў ваенны наступ, нягледзячы на ўнутраны супраціў. Меркаваным часам такога кроку, паводле яго, можа быць люты-сакавік наступнага года.

Сп. Латушка назваў Аляксандра Лукашэнку „гаўляйтарам Беларусі“ і заклікаў распачаць працэдуру прызнання яго рэжыма тэрарыстычнай арганізацыяй. Адказваючы на пытанне, як у сувязі з гэтым можа пашырацца легітымнасць Пераходнага кабінета Ціханоўскай, Павел Латушка назваў найлепшым шляхам выдачу ад яго імя новых беларускіх пашпартоў. Ён паведаміў таксама, што тэхнічная падрыхтоўка новых дакументаў практычна завяршаецца, вядуцца перамовы з Еўракамісіяй і іншымі еўрапейскімі партнёрамі аб іх прызнанні.

Кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук адзначыў, што вайна супраць дэмакратыі ў Беларусі пачалася з вайны супраць свабоды слова. Ён прывёў як прыклад лёсы трох зняволеных журналістаў-свабодаўцаў Ігара Лосіка, Андрэя Кузнечыка і Алега Груздзіловіча. Яго развагі закранулі і прафесійную маральную дылему незалежных медыяў: як адлюстроўваць рэальныя настроі і імёны людзей у Беларусі, як захаваць аб’ектыўную карціну нядаўніх падзей і ці варта, на нечыю просьбу, рэдагаваць і „падчышчаць“аўтэнтычныя рэпартажы.

У дыскусіях, сярод іншых, выступіў пасол Літвы ў Чэхіі Лайманас Талат-Келпша. Яго заўвага датычыла практыкі называння кабінета Святланы Ціханоўскай „беларускай апазіцыяй“. Паводле пасла, гэта крывое люстэрка, якое скажае сітуацыю і  традыцыйнае разуменне месца апазіцыі. Літоўскі пасол і на гэты раз не прамінуў магчымасць напісаць допіс беларускаму палітвязню.

Жанчыны-старшыні шасці эўрапейскіх парляментаў запатрабавалі вызвалення Дар’і Лосік

Ініцыятаркай акцыі стала спікер чэшскага парламента Маркета Пэкарава Адамава, якая некалькі месяцаў таму асабіста вітала Дар’ю як жонку палітвязьня ў Празе. Зварот фармальна адрасаваны на  імя старшыні беларускага парламенту Ўладзіміра Андрэйчанкі. Аўтаркі допісу,сярод якіх  таксама  спікеры парлямэнтаў  Польшчы, Славеніі, Рэспублікі Кіпр, Літвы і Бэльгіі, звярт