Slovenská výtvarná unie/ Galéria UMELKA

Dostojevského rad, č.2

Bratislava

20.12.22 – 15.1.23

 

Так блізка, так далёка.  Святлана Крэпская называе свой  родны Брэст “мостам”, які перавёў яе ў шырэйшы свет. Тут займалася ў мастацкай школе, тут мясцовая газета ў рэцэнзіі на школьную выставу напісала , што гэта дзяўчынка не павінна пераставаць маляваць. У 18 гадоў выйграла стыпендыю польскай фундацыі  Здзіслава Прэгоўскага і стала на пяць гадоў студэнткай архітэктуры ва Вроцлаўскім універсітэце. На студэнцкіх стажыроўках пабывала ў Ізраілі і ЗША, дзе і сустрэла будучага мужа, славака Радэка Пшанічку.  Але перш, чым пачала займацца архітэктурай ( у тым ліку ў Празе) зрабіла нечаканы віток і некалькі гадоў папрацавала сцюардэсай, наведаўшы ўсе значныя гарады Эўропы, Індыі, Афрыкі, Сярэдняга Усходу, Канады, Мексікі, Егіпту. Свае маршруты старалася выкарыстоўваць для таго, каб наведаць лепшыя мастацкія музеі свету.

Мастацкую адукацыю працягнула ў Браціславе, дзе вывучала  дызайн інтэр’ераў і педагогіку арттэрапіі. Прытым Святлана лічыць сябе прадстаўніцай “беларускай мастацкай школы” і прызнаецца, што была вельмі натхнёная сімбалізмам Шагала.  Сярод  ўлюбёных мастакоў называе таксама Кандзінскага, Пікасо або Клімта. Сімбалізм ліній і колераў у яе працах працягваюць тэму “моста”ад  блізкай і далёкай Беларусі да шырэйшай Цэнтральнай Еўропы на яе дарозе ў прасторы і часе. Стасункі паміж людзьмі, каханне і нянавісць, сям’я і мацярынства, сучасныя канфлікты, вайна і ўцекачы – усё сабралася ў працах апошніх гадоў, дзе настроі аўтаркі пераплавіліся ва ўсе адценні пераважна сіняга з элегантнай дэкарацыяй колеру спелай пшаніцы.

Выстава ў галерэі Умелка будзе працаваць да 15 студзеня. Больш аб творчасці мастачкі, якая падпісваецца цяпер як Sviatlana Pšeničková Krepsky на яе інстаграме @sviatlana_krepsky  або старонцы www.krepsky.com.

Святлана Пшанічкава (злева) на адкрыцці выставы.