Дарогі ў чэшскія землі беларусы пачалі пракладаць больш як паўтысячагоддзя таму. Найярчэйшы след тут пакінуў волат эпохі Адраджэння Францішак Скарына з Полацка. Яго заслугаю з Прагі пайшлі ў свет 23 кнігі Старога запавету ў кірылічнай версіі. “Біблія Руска” (1517) запачаткавала гісторыю беларускага кнігадруку.
Кароткі агляд беларускай дыяспары ў Чэхіі
Пасля рэвалюцыйнага развалу Расійскай імперыі і наступнай грамадзянскай вайны сотні беларусаў і беларусак прыехалі ў Чэхаславакію на вучобу ў межах ініцыяванай прэзідэнтам Масарыкам “Рускай акцыі дапамогі”. Жонка аднаго з “масарыкаўскіх” студэнтаў, пазней доктара Яна Геніюша, Ларыса Геніюш стала зоркай беларускай паэзіі і духоўным лідарам міжваеннай эміграцыі. У 1948 годзе Ян і Ларыса Геніюшы былі камуністычнымі ўладамі Чэхаславакіі пазбаўленыя чэхаславацкага грамадзянства і выдадзеныя СССР, дзе сталі вязнямі Гулагу.
Грунт для з’яўлення беларускага прадстаўніцтва, а пазней і беларускага студэнцтва ў Чэхаславакіі закладаў Мікола Вяршынін. На пачатку 1920 года ён быў прызначаны „паўнамоцным прадстаўніком ураду БНР з усімі правамі консула ў Празе“. Дзякуючы сваім кантактам з вядомымі чэшскімі дзеячамі дамогся выдзялення дзесяткаў стыпендый для маладых беларусаў для навучання ў чэхаславацкіх універсітэтах. Яго хатні адрас Wenzigova 4, Praha 2 на доўгія гады стаў цэнтрам беларускага жыцця, тут былі зарэгістраваныя практычна ўсе беларускія арганізацыі.

З умацаваннем дыктатарскай і антыбеларускай накіраванасці ўлады А.Лукашэнкі многія беларусы абіраюць Чэхію як тэрыторыю для палітычнай і эканамічнай эміграцыі. З 1997 па 2020 гг. 244 грамадзяне Беларусі атрымалі ў Чэхіі статус міжнароднай абароны. Пасля падаўлення пратэстаў супраць фальшавання прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. чэшская дзяржава прыняла для лячэння і рэабілітацыі дзесяткі параненых беларусаў у рамках праграмы Медэвак.
Беларусы паспяхова інтэгруюцца ў чэшскую супольнасць і прымнажаюць яе здабыткі ў многіх сферах. Так, ювелірны дызайнер Настасся Алейнікава атрымала ў Чэхіі тытул Гранд дызайнер году (2017). Фехтавальшчык Аляксандр Шупеніч заваяваў для Чэхіі бронзу на Алімпійскіх гульнях у Токіё (2021). Мастачка Руфіна Базлава праславілася сваімі серыямі “вышыванай графікі”, у вышыванцы паводле ёй створанага ўзору публічна выступае ўкраінскі прэзідэнт У.Зяленскі.
Афіцыйная просьба аб прызнанні беларусаў нацыянальнай меншасцю ў Чэхіі была, разам гістарычным аналізам і мемарандумам, пададзеная чэшскаму ўраду ў 2010 годзе. Ініцыятарам гэтага кроку стала суполка Пагоня. Паводле рашэння чэшскага ўраду ад 3 ліпеня 2013 году беларусы былі нацыянальнай меншасцю прызнаныя і ад 2014 году маюць свайго прадстаўніка ва ўрадавай Радзе ў справах нацыянальных меншасцяў.
На канец 2021 г., паводле звестак Чэшскага статыстычнага камітэту і МУС, у Чэхіі пражывала 8211 беларусаў (беларускіх грамадзянаў) з дазволам на жыхарства.