Чэшскі ўрад будзе падтрымліваць электронныя мэдыя на мовах нацменшасцей. І па-беларуску

 1 ліпеня сёлета ўступілі ў сілу новыя ўмовы прадастаўлення грантавай падтрымкі на дзейнасць нацыянальных меншасцей у Чэшскай Рэспубліцы. Фінансавая падтрымка перыядычных выданняў (газет, часопісаў, альманахаў) цяпер, акрамя друкаваных версій, распаўсюджваецца і на інтэрнэт-выданні.  Арыгінал пастановы ўрада Чэшскай Рэспублікі аб умовах прадастаўлення субсідый на дзейнасць нацыянальных меншасцей № 115/2026 Збору законаў на чэшскай мове можна знайсці…

Увага, адмена!!! Беларускае Купалле зноў у Празе ў гэтую суботу

Арганізатары адмянілі свята з-за спёкі і забароны на распальванне агню. У суботу 27 чэрвеня Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе і суполка “Пагоня”  запрашаюць на сёлетняе святкаванне Купалля.  Па традыцыі яно адбудзецца ў лесапаркавым масіве ля вады (Hořejší Rybník). План святкавання: 19:00 – 20:00 – збор кветак, раслін, пляценне вянкоў, нарыхтоўка дроў для вогнішча; 20:00 -…

Гістарычная азбука ад Уладзіміра Арлова ўпершыню на нашым сайце

Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, аўтар такіх бэстсэлераў  як “Краіна Беларусь” ці “Імёны Свабоды” адгукнуўся на прапанову зрабіць для сайта www.belarusy.cz кароткі агляд айчыннай гісторыі. Сэрыя зь дзесяці артыкулаў ахопіць пэрыяд ад часоў Рагнеды і Рагвалода да зьяўленьня на палітычнай мапе сьвету Рэспублікі Беларусь.  У вандроўцы праз стагодзьдзі мы разам з аўтарам зазірнем у эпохі…

Скарына вяртаецца ў Прагу: знойдзеныя фрагменты ягонай Бібліі

Знаходка стала ўзнагародай і ўдачай маладога беларускага гісторыка, дактаранта Карлава ўніверсітэта Аляксандра Паршанкова. Арыгіналы друкаваных аркушаў упершыню было магчыма пабачыць на прэзентацыі ў будынку Лужыцкай семінарыі на Малай стране ў Празе 24 сакавіка сёлета. Хаця Прага і была местам, дзе Скарына выдаваў свае кнігі, поўных арыгіналаў тут да сённяшняга часу амаль не захавалася. Адзіны экземпляр…

Беларуская дыктоўка ў Празе: пісалі самы знакаміты верш Геніюш

Беларуская дыктоўка ў Празе: пісалі самы знакаміты верш Геніюш Сёлета Міжнародны дзень роднай мовы прыпаў якраз на суботу, 21 лютага. У Празе традыцыйная дыктоўка прайшла ў памяшканні Беларускай клубоўні. Арганізатары выбралі для дыктоўкі знакаміты верш Ларысы Геніюш Працягласць.   Паводле Алены Ціхановіч, якая тэкст чытала, гэтыя радкі абавязкова стануць такімі ж хрэстаматыйнымі як Мой родны…

Выстава плакатаў беларускага дызайнера ў парламенце Чэхіі

У будынку парламенту Чэшскай Рэспублікі 2 лютага 2026 г. адкрылася выстава беларускага мастака Артура Вакарава «30 гадоў дыктатуры. 30 плакатаў з яе наступствамі». Яна арганізаваная Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пры падтрымцы члена парламенцкай групы сяброў свабоднай Беларусі Гаята Акамуры. Плакаты ў вобразнай, экспрэсіўнай форме адлюстроўваюць вынікі кіравання Лукашэнкі ў розных сферах палітычнага, сацыяльнага ды эканамічнага жыцця Беларусі. Выступаючы на адкрыцці выставы, кіраўніца Офісу дэмсілаў Беларусі…

Беларуска Аляксандра Жыдкова выступіць у сольнай партыі імшы Яна Якуба Рыбы

Без гэтай славутай імшы, якую чэхі называюць Rybovka, ужо нельга ўявіць калядныя святы ў Чэхіі. На пражскім канцэрце, які адбудзецца 18 снежня 2025г. у Залі Багуслава Марціну HAMU, адну з сольных партый будзе выконваць студэнтка Пражскай Акадэміі музычнага мастацтва Аляксандра Жыдкова.   Алеся нарадзілася ў Празе ў беларускай сям’і Рыгора і Таццяны Жыдковых. Пасля паспяховага…

PRADMOVA‘25 ў Празе: фестываль інтэлектуальнай кнігі + кіно, канцэрты, дыскусіі

Сёлета Прага стане адным з чатырох еўрапейскіх гарадоў, што будзе гасціць VII Міжнародны фестываль PRADMOVA.  Ён вяртаецца з новай праграмай і аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. Сёлетні лозунг фестывалю “Птушкі без гнёздаў” адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая такім чынам акрэсліла эміграцыйны вопыт свайго пакалення. Тым не менш, час, які паэтка пражыла ў Празе,…

Беларуская салідарнасць

«Беларуская салідарнасць» (чэшск.: Bělaruská solidarita) Заснаваная ў Брне 17 кастрычніка 2024 года. Яна стала першай зарэгістраванай беларускай НДА ў горадзе. Сярод яе значных ініцыятыў — кампанія супраць візавага бану ў Чэхіі і рэгулярныя культурныя мерапрыемствы, накіраваныя на прасоўванне беларускай культуры і мовы. Сюды ўваходзяць курсы «Мова Нанова», святкаванні Дня Незалежнасці, Калядаў і Купалля, а таксама…

Адкрыты працэс намінацыі ў Раду па справах нацыянальных меншасцяў

У сувязі са сканчэннем тэрміну кадэнцыі сучасных прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў ва ўрадавай Радзе (Rada vlády pro národnostní menšiny) абвяшчаецца працэс намінацыі новых сябраў. Памянёная Рада з’яўляецца дарадчым і ініцыятыўным органам пры чэшскім урадзе. Задача Рады гарантаваць правы нацыянальных меншасцяў і ўмовы для падтрымання іх традыцый, мовы і культуры. Паводле новага Статута Рада будзе налічваць 40…