Аліна Коўшык у інтэрвію Seznam.cz пра сітуацыю ў Беларусі і першы з’езд у Празе

У часе, калі беларусы вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій з уласнага дому, важна, каб утрымлівалі паміж сабой кантакты, каб не пагубляліся па свеце. Не можам забыць, чаму мы мусілі ўцячы са сваёй краіны.

Ноч расстраляных паэтаў

У ноч з 29-га па 30-е кастрычніка 1937 г. ў Менску было расстраляна больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў. Тая трагічная ноч ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Ноч расстраляных паэтаў”. Сёння мы шануем памяць ахвяр той жахлівай ночы. Цяпер, у момант палітычнага крызісу ў…

Да Дзядоў абноўленая QR карта беларускіх магіл у Чэхіі

Дзяды (Dušičky, Památka zesnulých) прыпадаюць на 2 лістапада. Па традыцыі, агульнай для беларусаў і чэхаў, у першыя дні лістапада належыць наведаць і прыбраць магілы продкаў. Нягледзячы на тое, што гэта працоўны дзень, могілкі ажываюць, поўняцца наведнікамі ад канца кастрычніка. Ужо цяпер яны прыбраныя кветкамі і мільгацяць свечкамі. Больш як пяцьдзесят магіл беларусаў знайшоў даследчык-краязнаўца Сяргей…

Руфіна Базлова адкрывае курс вышыўкі ў Празе

Беларуская мастачка з Прагі Руфіна Базлова, якая набыла вядомасць сваімі серыямі “вышыванай графікі”, вырашыла падтрымаць цікавасць да традыцыйнага творчага занятку. Гэта таксама адказ Руфіны на дзесяткі пытанняў тых, хто хацеў бы далучыцца да яе праекту супольнага вышывання партрэтаў беларускіх палітвязняў Framed in Belarus. Курс будзе праходзіць кожную сераду ў малой групе зацікаўленых, якія папярэдне зарэгістраваліся.…

Выдавецтва “Вясна” выпусціла трынаццатую кнігу

ВЯСНА — незалежнае выдавецтва, задуманае як працяг слаўнай традыцыі беларускага кнігадрукаваньня ў Празе. Выдавецтва стараецца выдаваць літаратуру высокай якасьці, як арыгінальную, гэтак і перакладную. За плячыма выдавецтва ўжо ёсць такія вядомыя кнігі, як 1984, Сабакі Еўропы, Апошняя кніга пана А. і многія іншыя на беларускай мове! Замовіць кнігу можна па пошце vesnav@seznam.cz а таксама праз…

У Іглаве прайшла беларуская дыскусія ва ўкраінскім доме

Ініцыятаркай сустрэчы стала дэпутатка чэшскага парламенту, сябра групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі Эва Дэкруа. Сярод гасцей была Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета ў пытаннях нацыянальнага адраджэння.

Пазыцыя чэшскага ўраду па студэнтах з Беларусі змякчаецца

Vláda na návrh Lipavského zpřísní zákaz vstupu ruských občanů do Česka a podpoří studenty z Běloruska a Ukrajiny  Na návrh ministra zahraničních věcí Jana Lipavského schválila vláda opatření, která reagují jak na současnou situaci na Ukrajině, tak na další eskalaci ze strany Ruska. Jde nejen o posílení vízových restrikcí pro ruské občany, ale také o…

«Беларусы могуць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці Чэхіі»

Журналістка Алена Ціхановіч – пра галоўную задачу эміграцыі і альтэрнатыўную краіну У гэту суботу, 22 кастрычніка, у Празе прайшоў Першы з’езд беларусаў Чэхіі. Ён адбыўся пад патранатам мэра чэшскай сталіцы ў памяшканні пражскага магістрату. Беларуская дыяспара ў Чэхіі мае вельмі даўнія традыцыі, што фіксуюцца яшчэ з часоў Скарыны і ўмацаваны кіраўнікамі Беларускай Народнай Рэспублікі ў…

Фотавыстава «Free Belarus»

У Беларусі ўтрымліваюцца больш за 1300 палітвязняў. Фотавыстава «Free Belarus» ўшаноўвае нашу барацьбу за свабоду, якую можна пабачыць у Празе на Маластранскай плошчы (Malostranské náměstí). Распачаць яе прыехаў адзін з вядучых дысідэнтаў, старшыня Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення (дэ-факта ўрад Беларусі ў выгнанні) Павел Латушка. У яго быў выразны пасыл для суайчыннікаў: «Мы не апазыцыя, мы большасьць.…