Чорную ноч” беларускія студэнты прыпомнілі на Старамесцкай плошчы
Фотарэпартаж

У суботу, 29 лістапада, беларускія студэнты Чэхіі правялі акцыю-перформанс, якой прыпомнілі Ноч расстраляных паэтаў, калі ў 1937 годзе ў Мінску было расстраляна больш за 100 дзеячоў беларускай культуры, навукі, духоўнага жыцця.

Акцыя адбылася на Старамесцкай плошчы ў цэнтры Прагі, дзе бывае заўсёды шматлюдна і знайшла водгук у прысутных, бо чэхі не па чутках ведаюць усю красу жыцця пры сацыялізме з чалавечым тварам.

Галоўнымі героямі перформансу былі два чалавекі, якія ўвасаблялі чэкіста НКВД (бел. НКУС) і ягоную ахвяру. Вакол стаялі людзі з плакатамі, якія набліжалі лёсы непасрэдных ахвяр Чорнай ночы. Інфармацыя падавалася на чэшскай і англійскай мовах. Удзельнікі перформансу звярталі ўвагу, што сёння мы зноў сустракаемся з масавымі рэпрэсіямі рэжыму супраць усіх грамадзян Беларусі з актыўнай палітычнай пазіцыяй.

Тэкст і фота: Bělaruské studentstvo ČR, z.s