У Празе ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі

На другую гадавіну смерці героя Плошчы перамен Рамана Бандарэнкі яго прыпомнілі і ў чэшскай сталіцы. Акцыя, ініцыяваная беларускімі студэнтамі, прайшла ля беларускага пасольства ў суботу, 12 лістапада. 31-гадовы Раман, што выйшаў у свой двор бараніць бел-чырвона-белыя стужкі, загінуў ад рук пагромнай спецкаманды. Гэта стала адной з самых рэзанасных падзей беларускага супраціву-2020. Сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары…