Падводзім вынікі апытання, якое было ініцыяванае Першым з’ездам беларусаў Чэхіі і якое праводзілася на нашым сайце на працягу лістапада.
У апытанні прыняло ўдзел 19 чалавек, якія выказалі жаданне займацца па-беларуску.
Што да тэматыкі заняткаў, перавага аддавалася ў наступным парадку:
1) мова вусная і пісьмовая;
2) мова, гісторыя, абрады;
3) тэатральна-гульнявы гурток;
4) беларуская мова ў кантэксце авалодання чэшскай.
Большасць рэспандэнтаў жыве ў Празе. Мінімальна 7 дзяцей з Прагі, паводле бацькоў, маглі б заняткі / нядзельную школку наведваць. Іх узрост 5, 6, 7,9 (х3 чал.) і 10 гадоў. Шэраг бацькоў вітае ідэю паралельных заняткаў, калі ў адзін час будуць (асобна) займацца дзеці і дарослыя. Некалькі чалавек адказалі, што зацікаўленыя ў навучанні дзяцей на перспектыву (“пакуль толькі плануецца, народзіцца ў 2023г.”, або “пока маленькая, через пару лет подрастёт”). Рэспандэнт, які жыве ў вёсцы каля Брна выказвае прапанову, каб курсы трансляваліся онлайн.
Пра ахвоту фінансава падтрымліваць курсы адказала меншая палова рэспандэнтаў. Тры чалавекі ахвотныя ўвайсці ў ініцыятыўную групу бацькоў-заснавальнікаў. Ім, а таксама кіраўнікам беларускіх суполак асветніцкага профілю перадаюцца гэтыя вынікі.