Нарадзіўся ў Віцебску, там жа закончыў медыцынскі ўніверсітэт. Беларусь пакінуў з палітычных прычынаў, у 1997-м годзе атрымаў прытулак у Чэхіі, пазней, у 2001-м годзе – чэшскае грамадзянства.
Анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, мэнэджэр у сістэме аховы здароўя.
Бярэ ўдзел у дзейнасці суполак Скарына, Пагоня, Prague Support Team, у беларускіх выдавецкіх і нацыянальна-дэмакратычных праектах у Чэхіі, Польшчы і іншых краінах. Удзельнік і арганізатар шэрагу ініцыятыў па дапамозе беларускім добраахвотнікам ва Украіне.
Беларускім прадстаўніком прызначаны ўрадам Чэхіі 29 студзеня 2025 года.