Савет міністраў Беларусі пастановай №744  ад 3 лістапада прадоўжыў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў кампаній Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf. Пастанова набывае сілу 5 лістапада.

Савет міністраў Беларусі пастановай №744  ад 3 лістапада прадоўжыў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў кампаній Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf.
Пастанова набывае сілу 5 лістапада.

Забарона ўвозіць і рэалізоўваць тавары «недружалюбных вытворцаў» будзе дзейнічаць да 4 траўня 2023 году. Рашэнне было прынятае ў красавіку 2021 году. Так беларускія ўлады адрэагавалі на адмову спонсараў фінансаваць чэмпіянат сьвету па хакеі, які ў траўні меліся сумесна правесьці Рыга і Менск. У выніку спаборніцтвы адбыліся толькі ў сталіцы Латвіі, Беларусь такога права пазбавілі за масавыя парушэньні правоў чалавека.
Канцэрн Škoda прыняў сваё рашэнне адмовіцца ад спонсарства ў тым ліку і пад ціскам кампаніі беларусаў Чэхіі і іншых краін Еўразвязу
Don’t play with dictator:
Беларусы Чэхіі пікетуюць сядзібу заводу Škoda, галоўнага спонсара чэмпіянату сьвету
ў хакеі (svaboda.org)