У гэтым раздзеле сабраныя кансультацыі па пытаннях, якія вырашаюць беларусы Чэхіі (або тыя, хто сюды збіраецца прыехаць) найбольш часта. Калі вас цікавіць іншая тэма, напішыце ў электронным лісце (кантакт).
Пытанне-адказ
https://www.zakonyprolidi.cz/cs/1999-326
https://www.zakonyprolidi.cz/cs/1999-326
Асобы, якія будуць адпавядаць умовам праграмы, змогуць падаць заяўку на візу ў чэшскае дыпламатычнае прадстаўніцтва. Такая ж магчымасць прадастаўляецца найбліжэйшым членам іх сем’яў . Агульны ухвалены ліміт праграмы (супольна для грамадзян Беларусі і Расіі) 500 месцаў.
Падрабязнасці, умовы тут:
https://www.mzv.cz/jnp/cz/informace_pro_cizince/aktuality/program_obcanska_spolecnost.html
pobyt žadatele na území je v zájmu České republiky a tento zájem osvědčil ministr zahraničních věcí
Настрыфікацыя дыплома ў Чэхіі
Настрыфікацыя – гэта працэдура прызнання замежнага дакумента аб атрыманай адукацыі, ці яе раўнацэннасці адукацыі ў ЧР. Часта гэта з’яўляецца ўмовай для прыёму ў чэшскія ўніверсітэты, але далёка не ўсе працадаўцы патрабуюць гэтага пры прыёме на працу. Настрыфікацыя фактычна дае пацвярджэнне, што адукацыя, якую вы атрымалі ў сваёй краіне, эквівалентная ўзроўню адукацыі адпаведнай чэшскай навучальнай установы.
Спосаб настрыфікацыі залежыць ад таго, які дыплом патрэбна пацвердзіць.
Атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы можна настрыфікаваць на школьных аддзяленнях адміністрацыі края (odbor školství krajského úřadu). У Празе гэта odbor školství, mládeže a sportu магістрата горада па адрасе Jungmannova 35/29, 111 21 Praha 1.
Падрабязнасці і спіс патрэбных дакументаў тут:
Дыплом аб атрыманні вышэйшай адукацыі настрыфікуе ўніверсітэт (вну), дзе выкладаецца падобны навучальны курс. Напрыклад, калі патрэбна настрыфікаваць дыплом эканамічнага профілю, з заявай пра настыфікацыю можна звяртацца ў VŠE (Vysokou školu ekonomickou v Praze).
Спіс акрэдытаваных у Чэхіі навучальных праграм і вну, якія праводзяць настрыфікацыю, тут:
Přehled správních orgánů rozhodujících o tzv. nostrifikaci, MŠMT ČR (msmt.cz)
Інфармацыю пра патрэбныя дакументы, кантакты а таксама фармуляр заявы, можна знайсці на вэбстаронках універсітэтаў.
Звычайна для правядзення настрыфікацыі адводзіцца да 60 дзён. У кожным выпадку першым крокам з’яўляецца пераклад атэстата/дыплома, уключна з дадаткам на чэшскую мову ў судовага перакладчыка.
За працэдуру настрыфікацыі плаціцца дзяржпошліна: у выпадку атэстата аб сярэдняй адукацыі 1000 крон, вышэйшай адукацыі 3000 крон.
Спецыяльным спосабам прызнаюцца дыпломы ў так званых рэгуляваных прафесіях ( адвакат, архітэктар, доктар, медсястра, фармацэўт і інш.)
Настрыфікацыя не з’яўляецца пацвярджэннем навуковага тытулу (ступені, звання), але толькі дыплома. Атрымальнік замежнага дыплома мае права ўжываць свой тытул дакладна так, як ён абазначаны ў яго дыпломе. Таму нельга ўжываць чэшскія тытулы (Mgr., Ing. і інш.) для абазначэння падобнага ўзроўню адукацыі, калі яны не былі нададзеныя. Адзінай магчымасцю з’яўляецца варыянт, калі тытул запісаны ў асноўны дакумент асобы (občanský průkaz).
Крыніца:
Akademické uznání zahraničního vzdělání vysokou školou – gov.cz