Блок Віртуальныя робаты ўключае карысныя праграмы, чаты, сайты, якія могуць спрасціць жыццё пры запісе на моўны экзамен, пошуку ўзораў заяў, дакументаў і шмат іншага.

Праект
Ciziproblem.cz

На сайце сабраны аўтагенератары розных карысных дакументаў, напрыклад узор скаргі на невыкананне МУСам тэрмінаў разгляду заявы (https://ciziproblem.cz/necinnost_Nin1), заява аб месцы жыхарства падаткаплатніка (https://ciziproblem.cz/danovy_domicil) або заява аб прысваенні rodného čísla (https://ciziproblem.cz/rodne_cislo_application).

 

Тэлеграм бот @a2exams_bot

Бот, які сочыць за абнаўленнямі на афіцыйным сайце моўнага іспыту на сталае месца жыхарства (https://cestina-pro-cizince.cz/trvaly-pobyt/a2/online-prihlaska/ ) і дасылае паведамленні ўсім, хто падпісаўся, адразу, як у выбраных гарадах з’явіцца свабоднае месца для здачы іспыту.

Каб падпісацца на абнаўленні ва ўсіх гарадах, дастаткова пачаць дыялог з ботам і выкарыстаць каманду /track.

Для выбару канкрэтных гарадоў можна паказаць іх праз коску – /track Brno,Praha,Кolin.

Паглядзець статус бягучай падпіскі – /mystatus

Паглядзець, у якіх гарадах праходзіць іспыт (каб, напрыклад, выкарыстоўваць як аргументы каманды /track) – /cities

Праверыць актуальную наяўнасць вольных месцаў – /check

Каб адпісацца ад сачэння – /notrack