У чэшскім парламенце абмеркавалі перспектывы Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне
Канферэнцыя прайшла з ініцыятывы старшыні парламенту сп. Маркеты Пэкаравай Адамавай. Гасцямі дыскусіі былі намеснік старшыні Пераходнага аб’яднанага кабінету Павел Латушка і Аляксандр Лукашук, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода. Маркета Пэкарава Адамава, адкрываючы сустрэчу напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека, гаварыла пра катастрафічную сітуацыю з рэпрэсіямі супраць грамадзян Беларусі. Яна згадала і пра сваю асабістую сустрэчу з…