Абвешчаная датацыйная праграма для адукацыйных праектаў нацыянальных меншасцяў

Праграму абвяшчае міністэрства адукацыі Чэхіі на 2023 год. Яна ўключае два тэматычныя колы: а) падтрымка адукацыйнай чыннасці нацыянальных меншасцяў ( развіццё роднай мовы, адукацыя ці моўныя курсы для дзяцей, моладзі, студэнтаў на роднай мове, падрыхтоўка навучальнай літаратуры і матэрыялаў на тэму культурных традыцый і гісторыі нацменшасцяў). б) падтрымка чыннасці нацыянальных меншасцяў, накіраваных на развіццё гуманізму…

Чэшскі пасол у Беларусі Томаш Пэрніцкі збіраецца пакінуць Мінск. Мае прапанову на Пражскім градзе.

Паводле крыніц lidovky.cz Томаш Пэрніцкі атрымаў прапанову заняць пост кіраўніка пратаколу ў адміністрацыі новаабранага прэзідэнта Пятра Паўла. Раней Пэрніцкі працаваў кіраўніком дыпламатычнага пратаколу ў міністэрстве замежных спраў. На месца Пэрніцкага ўжо падабраны яго наступнік, аднак,паводле дыпляматычных крыніц, ён не будзе ў рангу пасла, але chargé d’affaires. Гэта азначае фактычна паніжэнне ўзроўню дыпламатычных адносінаў з Беларуссю.

ПАРЕ будзе займацца праблемамі беларусаў у эміграцыі

Камітэт Камітэт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па міграцыі, уцекачах і перамешчаных асобах прызначыў спецыяльнага дакладчыка Поля Галеса для падрыхтоўкі даклада на тэму «Вырашэнне дакладных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі».  Такі даклад – гэта шанец даследаваць рэальнае становішча беларусаў у выгнанні, а таксама адрасаваць рэкамендацыі краінам-удзельніцам Рады Еўропы (у тым ліку тым, якія не…

Адкрытая прапанова вылучыць прадстаўніка беларусаў у камітэт пражскага Муніцыпалітэта

Пасьля чарговых гарадзкіх выбараў у Празе абнаўляецца не толькі кіраўніцтва Муніцыпалітэту, але і шэраг яго структур, у тым ліку Камітэт па пытаннях нацменшасцей. Паводле вынікаў перапісу 2021 г. у Празе жыве 2134 беларусы і беларускі (у параўнанні з 795 у 2011 годзе). У камітэце па справах нацменшасцей Прагі беларусы былі прадстаўленыя ад 2013 году, спачатку…

Хто з кандыдатаў на Град і як ставіцца да беларускай праблемы

Тры кандыдаты ў прэзыдэнты Чэхіі – Петр Павел, Марэк Гілшэр і Павел Фішэр адказалі на пытанне novinky.cz, якой яны бачаць стратэгію дачыненняў з Беларуссю ў выпадку сваёй перамогі. У гэтым жа артыкуле прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка выказаў спадзяванне, што будучы чэшскі прэзідэнт пазбегне крокаў, якія легітымізуюць Лукашэнку, але, наадварот, будзе садзейнічаць таму, каб…

Сёння 30 гадоў дыпламатычных адносінаў, усталяваных паміж Беларуссю і Чэхіяй як самастойнымі дзяржавамі

Дата новага адліку 5 студзеня 1993 года. Як ад дружалюбнага супрацоўніцтва і партнёрства дайшло да ахалоджвання і нават увядзення Чэхіяй візавай забароны для беларусаў? Хто з (будучых) чэшскіх прэзідэнтаў наведаў Мінск, а якога з іх не пусцілі ў беларускае пасольства? Няпростыя тры дзесяцігоддзі адносінаў паміж двума народамі і дзяржавамі згадвае ў сваім аглядзе журналіст Свабоды…

У Браціславе адкрылася выстава мастачкі з Беларусі Святланы Пшанічкавай

Slovenská výtvarná unie/ Galéria UMELKA Dostojevského rad, č.2 Bratislava 20.12.22 – 15.1.23   Так блізка, так далёка.  Святлана Крэпская называе свой  родны Брэст “мостам”, які перавёў яе ў шырэйшы свет. Тут займалася ў мастацкай школе, тут мясцовая газета ў рэцэнзіі на школьную выставу напісала , што гэта дзяўчынка не павінна пераставаць маляваць. У 18 гадоў…

У чэшскім парламенце абмеркавалі перспектывы Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне

Канферэнцыя прайшла з ініцыятывы старшыні парламенту сп. Маркеты Пэкаравай Адамавай. Гасцямі дыскусіі былі намеснік старшыні Пераходнага аб’яднанага кабінету Павел Латушка і Аляксандр Лукашук, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода. Маркета Пэкарава Адамава, адкрываючы сустрэчу напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека,  гаварыла пра катастрафічную сітуацыю з рэпрэсіямі супраць грамадзян Беларусі. Яна згадала і пра сваю асабістую сустрэчу з…

Мінімальна 7 дзяцей з Прагі зацікаўленыя займацца па-беларуску

Падводзім вынікі апытання, якое было ініцыяванае Першым з’ездам беларусаў Чэхіі і якое праводзілася на нашым сайце на працягу лістапада. У апытанні прыняло ўдзел 19 чалавек, якія выказалі жаданне займацца па-беларуску. У шэрагу адказаў можна было абіраць вырыянты. Таму фактычна ўсе прапанаваная формы заняткаў знайшлі зацікаўленне ( нядзельныя дзіцячая школа, моўныя курсы для дарослых, паралельныя заняткі для дзяцей…

“Я эмігрант”. Выйшла новая кніга пра чэшскі вопыт

Эміграцыя заўсёды выпрабаванне.  Сваю гісторыю  нялёгкай “перасадкі” на новую глебу цэлай сям’і расказвае Георгій Шылін. Гэта нечаканая прэм’ера аўтара, які да гэтага прысвячаў сябе прафесіям, далёкім ад літаратуры. Калісьці, пачаўшы кар’еру вайскоўцам (за плячамі Мінскае сувораўскае вучылішча і Вайскова-марское Ленінградскае), у Чэхію ён прыехаў на працу зваршчыка. Гэта было пасля бурнага 2010-га і тады, пакінуўшы…