Праграму абвяшчае міністэрства адукацыі Чэхіі на 2023 год. Яна ўключае два тэматычныя колы:
а) падтрымка адукацыйнай чыннасці нацыянальных меншасцяў ( развіццё роднай мовы, адукацыя ці моўныя курсы для дзяцей, моладзі, студэнтаў на роднай мове, падрыхтоўка навучальнай літаратуры і матэрыялаў на тэму культурных традыцый і гісторыі нацменшасцяў).
б) падтрымка чыннасці нацыянальных меншасцяў, накіраваных на развіццё гуманізму і барацьбу з ксенафобіяй.
Падаць заяўку на грантавую падтрымку могуць юрыдычныя асобы (суполкі, арганізацыі, фонды, царкоўныя інстытуцыі), якія існуюць не менш за год і займаюцца падобнай дзейнасцю паводле свайго статута. Агульны бюджэт датацыйная праграмы 12 577 602 Кч. Тэрмін падачы заявак да 20 сакавіка 2023.
Падрабязнасці тут