Лёс твора адметны. Аўтар пачаў пісаць яго цвэрць стагоддзя гадоў таму, пасля таго, як з’ехаў з Беларусі. Рукапіс раману ў 2004 годзе атрымаў прэмію Янкі Юхнаўца, аднак нікому, акрамя хіба журы заставаўся невядомым. Патэнцыйныя чытачы тэкста, як піша аўтар у прадмове, з’явіліся толькі ў 2020-м. Гэта тыя, хто перажыў яго змест на ўласнай скуры. Аўтар вырашыў вярнуць раман чытачу ў новай рэдакцыі 2022 года. Кніжка выйшла ў выдавецтве Логвінаў, але і так пакуль толькі ў электроннай версіі.
16 сакавіка ва ўтульнай пражскай кавярні на Мальтэзскай плошчы, з выглядам на чэшскае міністэрства культуры, Макс Шчур чытаў, спяваў, стрымаваў і адказваў на пытанні. Ён прызнаўся, што спачатку пісаннем раману ратаваўся ад траўмы эміграцыі, а пазней, рэдагуючы яго, ад траўмы вайны.
Аб’ёмны твор, напісаны ў сатырычным жанры, апавядае пра жыццё ў краіне Інфляччыне, якой кіруе „дуумвірат“ Абалдуя і Абакума Калгасенкаў. Кантэкстам раману сталі беларускія рэаліі канца90-х, і многае з таго , што аўтар адлюстроўваў у вычварна-парадыйных формах, знаходзіць працяг у рэаліях сённяшніх. Хаця аўтар вырастаў і сталеў пераважна рускамоўным асяродку, раман напісаны сакавітай тарашкевіцай, што ёсць яшчэ адзін феномен эміграцыйных беларускіх пераменаў.
Вокладку для кнігі прапанавала Кацярына Пікірэня, яшчэ адзін творца з пражскай прапіскай. Кнігу ў фармаце ePub можна набыць тут,
або замовіць у аўтара.