Гадавіна аксамітнай рэвалюцыі са Святланай Ціханоўскай
Падчас свайго візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская абвясціла пра планаванае адкрыццё Офісу дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы. Візіт абранай лідаркі Беларусі адбыўся 16-17 лістапада. Святлана Ціханоўская мела сустрэчы з прэм’ер-міністрам Чэхіі Пятром Фіялам і старшынёй Сената Мілашам Выстрчылам. Разам са старшынёй парламента Маркетай Пекаравай-Адамавай яна ўсклала кветкі да магілы вялікага сябра беларусаў Вацлава Гаўла…