Сябры, як многім з Вас вядома, у рэакцыі на рэгулярнае патрабаванне беларускім бокам апастылізацыі чэшскіх афіцыйных дакументаў Чэхія з 10.10.2022, зыходзячы з прынцыпу ўзаемнасці, таксама стала патрабаваць, каб беларускія афіцыйныя дакументы (такія як пасведчанні ЗАГС, дакументы аб адукацыі і інш.) былі апастылізаваныя.

Мы запускаем збор інфармацыі. Сэнс у тым, каб разам з Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice на канкрэтных прыкладах давесці чэшскаму боку праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне і грамадзянкі Беларусі ў сувязі з новым патрабаваннем апастылізацыі.

Запоўніце, калі ласка, гэтую апытанку, калі Вы асабіста сутыкнуліся са складанасцямі.

Апытанка