У красавіку было некалькі нагод успомніць зорку беларускай паэзіі Ларысу Геніюш у Празе. З нагоды 40-й гадавіны яе смерці Славянскя бібліятэка разам з асветніцкай суполкай Скарына правялі памятную акцыю. Унук Міхал Геніюш, які спецыяльна прыехаў у Прагу, дзяліўся ўспамінамі, адказваў на пытанні, хто мог знесці помнік паэтцы ў Зэльве. Міхал Геніюш таксама прэзентаваў і перадаў Славянскай бібліятэцы кнігу Унукам, якую склалі вершы і лісты ў нецэнзураванай рэдакцыі.

Ларыса Геніюш пражыла ў Празе няпоўных 11 гадоў. Сюды яна прыехала да свайго мужа, Яна Геніюша, які вывучыўся ў Карлавым універсітэце на доктара, дзякуючы т.зв. Масарыкаўскай праграме. Адразу пасля прыходу савецкай арміі ў Прагу ў 1945-м пачаліся масавыя арышты выбітных прадстаўнікоў эміграцыі, але Геніюшам, якія неўзабаве атрымалі чэхаславацкае грамадзянства, было суджана застацца тут яшчэ да 1948-га.  Яны былі арыштаваныя літаральна праз пару дзён пасля прыходу камуністаў да ўлады ў ЧССР.

Нешчасліва склаўся і лёс перакладаў Геніюш на чэшскую. У сваіх лістах яна згадвае, што вядомы чэшскі славіст адмовіўся ад іх, даведаўшыся пра арышт паэткі і яе мужа. На вечарыне ў Славянскай бібліятэцы была прэм’ера нізкі сучасных чэшскіх перакладаў вершаў Геніюш, якую зрабіў Макс Шчур. Відэа

Выстава, названая Jenom v Čechách jsem byla plně Běloruskou будзе адкрытая ў Славянскай бібліятэцы да 31 траўня. Яна прадстаўляе этапы лёсу паэткі на чатырох фотастэндах. У вітрынах сабраныя ўнікальныя выданні – напрыклад арыгінал першай кнігі Ад родных ніў (Прага, 1942) з дарчым подпісам Ларысы Геніюш Міхасю Забэйду-Суміцкаму. Тут жа тры моўныя версіі мэмуараў, дзіцячыя кнігі або іншыя рэдкія публікацыі.

Пры жаданні можна наведаць і галоўны адрас пражскага побыту Геніюшаў – дом па вул. Heřmanova 7, што ў Галешовіцах. Падзеі, што тут адбываліся падрабязна згадваюцца ў мэмурах Споведзь. Чэшскае выданне Paní doktorová 0-287 яшчэ даступнае ў продажы:

https://www.megaknihy.cz/romany-povidky-novely/338226-pani-doktorova-0-287.html?utm_ce=ns

Больш пра вечарыну памяці тут:

https://www.svaboda.org/a/32361055.html

Каардынаты выставы:

Klementinum 190

Výstavní chodba, 1.patro

Po-So / 9.00 – 19.00

Ісці паўж дошку Ф.Скарыну направа да ўваходу ў Славянскую бібліятэку са скульптурай Дрэва пазнання.

Уваход з чытацкім білетам бібліятэка бясплатна або за 20 Кч.

Міхал Геніюш і Алена Ціхановіч, мадэратарка імпрэзы, у часе адкрыцця выставы.

. Вечар успамінаў у Славянскай бібліятэцы 12 красавіка.

Ля вітрын выставы.

Дом, дзе жылі Геніюшы. Heřmanova 7, Praha 7.

Відэа з чытаннем вершаў