У Чэхіі не будуць патрабаваць апастыль у беларусаў з доўгатэрміновымі візамі, ВНЖ ці ПМЖ
Пра гэта паведаміў Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы.
«Мы радыя вам паведаміць, што чэшскі бок адрэагаваў на наш запыт, і патрабаванне апастылізацыі дакументаў з РБ было прыпыненае для тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне.
Спадзяемся, што гэта рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь.»
Варта зазначыць, што паслабленне не тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па кароткатэрміновых візах.