Паводле крыніц lidovky.cz Томаш Пэрніцкі атрымаў прапанову заняць пост кіраўніка пратаколу ў адміністрацыі новаабранага прэзідэнта Пятра Паўла. Раней Пэрніцкі працаваў кіраўніком дыпламатычнага пратаколу ў міністэрстве замежных спраў. На месца Пэрніцкага ўжо падабраны яго наступнік, аднак,паводле дыпляматычных крыніц, ён не будзе ў рангу пасла, але chargé d’affaires. Гэта азначае фактычна паніжэнне ўзроўню дыпламатычных адносінаў з Беларуссю.