Пасьля чарговых гарадзкіх выбараў у Празе абнаўляецца не толькі кіраўніцтва Муніцыпалітэту, але і шэраг яго структур, у тым ліку Камітэт па пытаннях нацменшасцей.
Паводле вынікаў перапісу 2021 г. у Празе жыве 2134 беларусы і беларускі (у параўнанні з 795 у 2011 годзе). У камітэце па справах нацменшасцей Прагі беларусы былі прадстаўленыя ад 2013 году, спачатку Андреем Пекарам, потым Крысіцнай Шыянок. Асноўная мэта камітэта спрыяць рэалізацыі правоў нацменшасцей на развіццё сваіх традыцый мовы, культуры, іх прэзентацыю ў Празе. Камітэт уключае таксама прадстаўнікоў іншых 13 меншасцей.
Намінаваць свайго прадстаўніка могуць, як правіла, арганізацыі і суполкі, закладзеныя прадстаўнікамі нацменшасцяў. Два асноўныя патрабаванні да прадстаўніка – пастаянна пражываць у Празе і мець чэшскае грамадзянства. Праца ў Камітэце разглядаецца як грамадзка-карысная дзейнасць і не з’яўляецца аплачваемай.
Намінацыі (разам з фармулярам, запоўненым самім намінантам) можна падаваць да 3 лютага 2023г. на адрас:
Magistrát hlavního města Prahy, odbor kultury a cestovního ruchu, oddělení národnostních menšin a cizinců, Jungmannova 35/29, 110 00 Praha 1 (případně podat přímo na podatelně).
Даведкі можна таксама атрымаць ад спецыяліста Камітэта:
Ing. Michal Panocha
specialista národnostních menšin

HLAVNÍ MĚSTO PRAHA
MAGISTRÁT HLAVNÍHO MĚSTA PRAHY
Odbor kultury a cestovního ruchu
Oddělení národnostních menšin a cizinců
Jungmannova 35/29, 11000 Praha 1
Tel.: +420 236 004 645, +420 770 137 206