Тры кандыдаты ў прэзыдэнты Чэхіі – Петр Павел, Марэк Гілшэр і Павел Фішэр адказалі на пытанне novinky.cz, якой яны бачаць стратэгію дачыненняў з Беларуссю ў выпадку сваёй перамогі. У гэтым жа артыкуле прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка выказаў спадзяванне, што будучы чэшскі прэзідэнт пазбегне крокаў, якія легітымізуюць Лукашэнку, але, наадварот, будзе садзейнічаць таму, каб Чэхія прызнала адзіным дэмакратычным прадстаўніцтвам беларусаў кабінет С.Ціханоўскай.
Чытаць далей: https://www.novinky.cz/clanek/valka-na-ukrajine-tri-zpusoby-jak-odstrihnout-lukasenka-opozice-s-nadeji-vyhlizi-noveho-ceskeho-prezidenta-rekl-novinkam-latusko-40419444