Ноч расстраляных паэтаў

У ноч з 29-га па 30-е кастрычніка 1937 г. ў Менску было расстраляна больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў. Тая трагічная ноч ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Ноч расстраляных паэтаў”. Сёння мы шануем памяць ахвяр той жахлівай ночы. Цяпер, у момант палітычнага крызісу ў…

Да Дзядоў абноўленая QR карта беларускіх магіл у Чэхіі

Дзяды (Dušičky, Památka zesnulých) прыпадаюць на 2 лістапада. Па традыцыі, агульнай для беларусаў і чэхаў, у першыя дні лістапада належыць наведаць і прыбраць магілы продкаў. Нягледзячы на тое, што гэта працоўны дзень, могілкі ажываюць, поўняцца наведнікамі ад канца кастрычніка. Ужо цяпер яны прыбраныя кветкамі і мільгацяць свечкамі. Больш як пяцьдзесят магіл беларусаў знайшоў даследчык-краязнаўца Сяргей…