Руфіна Базлова адкрывае курс вышыўкі ў Празе

Беларуская мастачка з Прагі Руфіна Базлова, якая набыла вядомасць сваімі серыямі “вышыванай графікі”, вырашыла падтрымаць цікавасць да традыцыйнага творчага занятку. Гэта таксама адказ Руфіны на дзесяткі пытанняў тых, хто хацеў бы далучыцца да яе праекту супольнага вышывання партрэтаў беларускіх палітвязняў Framed in Belarus. Курс будзе праходзіць кожную сераду ў малой групе зацікаўленых, якія папярэдне зарэгістраваліся.…