У ноч з 29-га па 30-е кастрычніка 1937 г. ў Менску было расстраляна больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў. Тая трагічная ноч ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Ноч расстраляных паэтаў”.

Сёння мы шануем памяць ахвяр той жахлівай ночы.

Цяпер, у момант палітычнага крызісу ў Беларусі, мы ізноў сутыкаемся з гвалтам і рэпрэсіямі супраць грамадзян, у тым ліку выдатных прадстаўнікоў беларускай культуры. Свабода думкі і творчасці зноў знішчаецца судамі і іншымі дзяржаўнымі ўстановамі, а пераемнікі НКУС і цяпер катуюць беларусаў у турмах і на вуліцах. Мы павінны заўсёды памятаць пра страшную эпоху 30-ых, каб больш ніколі не дапусціць падобнага.

Мы таксама выказваем салідарнасць з усімі палітвязнямі і верым, што яны хутка вернуцца дадому.

Гісторыя — гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. I нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундаменту, каб будынак быў моцны. А фундамент у нас важны…” В. Ластоўскі

Раім вам паглядзець фільм Радыё свабода “Ноч расстраляных паэтаў – 2021” на YouTube. У фільме прысутнічае гісторыя той ночы, кароткая біяграфія некаторых літаратараў, адкрыўкі з іх твораў, а таксама музыка, пакладзеная на словы іх вершаў.
Пераходзьце па спасылцы ніжэй

Глядзець