Беларуская мастачка з Прагі Руфіна Базлова, якая набыла вядомасць сваімі серыямі “вышыванай графікі”, вырашыла падтрымаць цікавасць да традыцыйнага творчага занятку. Гэта таксама адказ Руфіны на дзесяткі пытанняў тых, хто хацеў бы далучыцца да яе праекту супольнага вышывання партрэтаў беларускіх палітвязняў Framed in Belarus.
Курс будзе праходзіць кожную сераду ў малой групе зацікаўленых, якія папярэдне зарэгістраваліся. Паводле Руфіны, з 12 месцаў ужо пададзеныя заяўкі на 10. Памяшканне дае цэнтр культуры Vzlet , які знаходзіцца ў пражскіх Вршовіцах. Першыя заняткі запланаваныя на сераду, 9 лістапада.
Рэгістрацыя на курс Руфіны Базловай
Больш інфармацыі і работ на вэб-старонцы Руфіны Базловай
Больш пра мастачку ў інтэрв’ю Радыё Свабода