Асветніцкая суполка Скарына
Заснаваная ў 1997 годзе. Засяроджаная на развіццё зямляцкіх сувязей і спадчынных традыцый на новай глебе, супольныя акцыі і святы, захаванне памяці пра след беларусаў у чэшскай гісторыі, пачынаючы ад першадрукара Францішка Скарыны да прэзідэнтаў Рады БНР. Суполка “адаптавала” магілы прэзідэнтаў БНР і спевака Міхася Забэйды-Суміцкага на Альшанскіх могілках у Празе. Выдала пераклад успамінаў Ларысы Геніюш, кнігу прозы У. Арлова, даследаванне С. Кнырэвіча „Магілы беларусаў у Чэхіі і Славакіі“. Штогод ініцыюе адзначэнне Дня волі і Дзядоў. Ладзіць інфармацыйныя семінары і майстар-класы.

Старшыня: Галіна Навумчык.

skaryna@email.cz

Перайсці

Вэб старонка

Перайсці