Беларускае танцавальнае таварыства збіраецца ў Празе, каб вучыць і гуляць беларускія танцы, ладзіць традыцыйныя святкаванні (Каляды, Купалле), выконваць народныя песні пры нагодзе і прэзентаваць беларускую традыцыйную культуру ў Чэхіі максімальна набліжана да жывых народных формаў. Часам праводзяць танцавальныя майстар-класы на фэстах.
Таварыства было заснавана ў 2011 г. як нефармальны праект Паўлам Котавым, да якога ў 2016 г. далучылася Святлана Судноўская, выпускніца Школы традыцыйнага мастацтва (беларускім танцам вучылі вядомыя этнографы М. Козенка, С. Выскварка, А. Лось) і спявачка фальклорнага гурта GUDA (Менск), якая кіруе таварыствам на сёння.