Апісанне дзейнасці/гісторыя суполкі:

Беларускі інстытут у Празе, заснаваны ў 2022 г., з’яўляецца беларускім акадэмічным таварыствам за мяжой і аб’ядноўвае навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннямі беларускай гісторыі і філалогіі.

Інстытут бачыць сябе прадаўжальнікам гістарычных традыцый, закладзеных у міжваенны перыяд у Чэхаславакіі. Паколькі Інстытут з’яўляецца неуніверсітэцкай арганізацыяй замежжа гэта ў тым ліку дазваляе праводзіць даследаванні, якія немагчыма ажыццяўляць у Беларусі.

 

Мае два аддзяленні: гістарычнае і філалагічнае.

Кожнае аддзяленне мае сваю ўласную накіраванасць даследаванняў, якая ў шмат чым вызначаецца кіраўнікамі аддзелаў і супрацоўнікамі, але таксама Інстытут мае доўгатэрміновыя навуковыя праекты. Інстытут цесна супрацоўнічае з іншымі партнерскімі навукова-даследчыцкімі ўстановамі.

Даследчыцкія вобласці:

Міждысцыплінарныя даследаванні беларускай і еўрапейскай гісторыі, філалогіі, культуралогіі і сацыяльных навук у еўрапейскім, а таксама глабальным кантэкце ад Сярэднявечча да нашых дзён.

 

Старшыня Ніна Скеп’ян.

bip@belarus-institut.cz

Перайсці