Суполка ПАГОНЯ – непалітычная арганізацыя, якая гуртуе беларусаў Чэхіі.

Арганізацыя была створаная ў 2006 годзе.

Галоўнай мэтай ёсць пашырэнне беларускай культуры на тэрыторыі Чэхіі, а таксама наладжванне сувязяў з чэшскімі арганізацыямі і асобамі ў культурнай, навуковай і асветніцкай сферы.

Суполка ПАГОНЯ ўтрымлівае ўласнае памяшканне – клюбоўню, ў якой месціцца беларуская бібліятэка і ў якой перыядычна праводзяцца культурныя і асветніцкія мерапрыемствы – музычныя канцэрты, народныя танцы, выставы беларускіх мастакоў, прэзентацыі ды іншыя.

Амаль штогод (пачынаючы з 2013 г.) суполка ўдзельнічае ў арганізацыі святкавання Купалля – беларускага народнага свята. Падчас Калядных святаў часам ладзіцца традыцыйнае калядаванне.

23-га сакавіка 2013 г. клюбоўня ўрачыста адкрылася ў новым памяшканні.

Адрас клюбоўні: 5. května 1043/32, Praha 4 – Nusle (недалёка ад станцыі метро Pražského povstání).

Старшыня Віталь Цімошчанка.

pahonia.info@gmail.com

Перайсці

Вэб старонка

Перайсці