«Беларуская салідарнасць» (чэшск.: Bělaruská solidarita)
Заснаваная ў Брне 17 кастрычніка 2024 года.
Яна стала першай зарэгістраванай беларускай НДА ў горадзе.
Сярод яе значных ініцыятыў — кампанія супраць візавага бану ў Чэхіі і рэгулярныя культурныя мерапрыемствы, накіраваныя на прасоўванне беларускай культуры і мовы. Сюды ўваходзяць курсы «Мова Нанова», святкаванні Дня Незалежнасці, Калядаў і Купалля, а таксама кінапаказы сучасных беларускіх фільмаў («Брненская поўнач») і нефармальныя моўныя сустрэчы («Брненскі поўдзень»).

