Беларус ідзе кандыдатам у Еўрапарламент за Чэхію
Трыццацігадовы Андрэй Паляшчук пражыў у Беларусі няпоўных дзесяць год. Родам з Пінска. У Чэхіі атрымаў юрыдычную адукацыю і грамадзянства. Калі з яго родных мясцінаў паляцелі ракеты на Украіну, разгарнуў свой „інфармацыйны адпор“. Яго канал у Твітары (цяпер Х) @andrewofpolesie з інфармацыяй пра Украіну набыў імклівую папулярнасць, на яго падпісаны і прэзідэнт краіны Петр Павел. Андрэй…