Хто будзе надалей прадстаўляць беларусаў на ўрадавым узроўні ў Чэхіі

Беларусы былі прызнаныя нацыянальнай меншасцю ў Чэхіі ў 2013 годзе. Першым прадстаўніком ва ўрадавай Радзе ў справах нацыянальных меншасцяў быў Адам Калюта. На сёння гэта Алена Ціхановіч (Kovářová), яе кадэнцыя заканчваецца ў канцы чэрвеня. Рада (Rada vlády pro národnostní menšiny) з’яўляецца дарадчым і ініцыятыўным органам, які сочыць за выкананнем Канстытуцыі ЧР, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека…