Арганізатары адмянілі свята з-за спёкі і забароны на распальванне агню.

У суботу 27 чэрвеня Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе і суполкаПагоня”  запрашаюць на сёлетняе святкаванне Купалля.  Па традыцыі яно адбудзецца ў лесапаркавым масіве ля вады (Hořejší Rybník).

План святкавання:
19:00 – 20:00 – збор кветак, раслін, пляценне вянкоў, нарыхтоўка дроў для вогнішча;
20:00 – 21:00 – беларускія народныя гульні і танцы пад дуду (прыедзе дудар Мікола Ж.)
ад 21:30 – распальванне купальскага вогнішча, абрадавыя спевы ў карагодзе; гульні і вольная праграма.
З сабой можна прынесці посцілкі для камфортнага сядзення на траве, палаткі для сустрэчы світання, кветкі і галінкі для пляцення вянкоўіх можна пазбіраць па дарозе ад прыпынку.
Таксама раім карыстацца рэпелентамі супраць кляшчоў!
Тым, хто паедзе на машыне, можна будзе прыпаркавацца ў самым канцы вул. Mezitraťová, за чыгункай.
З грамадскага транспарту лепш за ўсё дабірацца трамваем 8 ці 16 (начны 94) – прыпынак U Elektry – знаходзіцца прыкладна за 10 хвілін хады ад сажалкі.

У пятніцу ўвечары пройдзе рэпетыцыя абрадавых спеваў і гульняў у Беларускай клюбоўні. 

Адну з традыцыйных гульняў падаем тут:

Купальская гульняБаяры

Хлопцы: – Цароўна, добры вечар! (усё двойчы

Дзяўчаты: – Баяры, на здароўе! (двойчы)

 – Цароўна, пусці ў горад

Баяры, нашто ў горад

Цароўна, дзевак сватаць

Баяры, дзеўкі малы

Цароўна, пераросьлі!

 – Баяры, ручнічкоў ня ткалі

Цароўна, ўжо ў трубочках

Баяры, каторую?