Беларуская дыктоўка ў Празе: пісалі самы знакаміты верш Геніюш
Сёлета Міжнародны дзень роднай мовы прыпаў якраз на суботу, 21 лютага. У Празе традыцыйная дыктоўка прайшла ў памяшканні Беларускай клубоўні. Арганізатары выбралі для дыктоўкі знакаміты верш Ларысы Геніюш Працягласць.
Паводле Алены Ціхановіч, якая тэкст чытала, гэтыя радкі абавязкова стануць такімі ж хрэстаматыйнымі як Мой родны кут. Аўтарцы ў гэтым тэксце ўдалося ўвасобіць як рысы беларускага характару, так і самыя яркія адметнасці мовы. Тэкст надзвычай мілагучны з-за мноства мяккіх спалучэнняў, і гэта было добрае практыкаванне на правапіс мяккага знака. Большасць удзельнікаў пісалі сучасным варыянтам правапісу, але адзін прынцыпова трымаўся тарашкевіцы. Пераможцам дыктоўкі нечакана стаў госць з Варшавы, бард і музыка Андрэй Лугін, які прыехаў суправадзіць імпрэзу сваім канцэртам. Журы не знайшло ў яго тэксце ніводнай памылкі. Сп.Андрэй на пытанні пра яго моўную падрыхтоўку адказаў, што ў яго жонка філолаг.
На фота:









