Сёлета Прага стане адным з чатырох еўрапейскіх гарадоў, што будзе гасціць VII Міжнародны фестываль PRADMOVA. Ён вяртаецца з новай праграмай і аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву.
Сёлетні лозунг фестывалю “Птушкі без гнёздаў” адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая такім чынам акрэсліла эміграцыйны вопыт свайго пакалення. Тым не менш, час, які паэтка пражыла ў Празе, яна згадвала як найлепшыя гады свайго жыцця. Тут жа выйшла ў свет і яе першая кніга.
Фестываль працягнецца тры дні, ад 24 да 26 кастрычніка і будзе базавацца на двух пляцоўках: у хабе Second Culture (Dělnická 43, Praha 7, Holešovice) і Беларускай клюбоўні (5.května 32, Praha 4, Nusle). Праграма ўключае прэзентацыю новых выданняў і перакладаў, панэльныя дыскусіі, канцэрт гурту Босае сонца, вечарыну Андрэя Хадановіча і шмат іншага. Напярэдадні пачаўся розыгрыш кніг еўрапейскіх аўтараў у беларускіх перакладах, якія можна будзе атрымаць на сустэчах.
Усе падрабязнасці і праграма тут: https://pradmova.eu/pradmova-2025-chatyry-garady-adzin-festyval-zhyvy-paljot-belaruskaga-slova/
