Абвешчана чарговае кола датацыйнай падтрымкі пражскага Магістрата, які традыцыйна падтрымлівае культурную дзейнасць суполак нацменшасцяў або інтэграцыю замежнікаў.
Датацыі Магістрата могуць атрымаць суполкі, арганізацыі (прававыя асобы), якія загэгістраваныя і дзейнічаюць на тэрыторыі Прагі. Фінансавую падтрымку можна атрымаць на круглагадовую дзейнасць арганізацый, фестывалі, святы, выставы, звязаныя з прэзентацыяй нацыянальнай культуры ў Празе, а таксама на спартовыя акцыі, клубы вольнага часу, лекцыі, семінары, публікацыі.
Ва ўмовах грантавай падтрымкі падкрэсліваецца, што прэзентацыя нацыянальнай культуры павінна адбывацца сіламі прадстаўнікоў мясцовай дыяспары, а не прадстаўнікамі іх “мацярынскай краіны” (замежнікамі). Дадатковую перавагу маюць праекты, разлічаныя на дзяцей і моладзь або міжэтнічныя кантакты, якія ўзбагачаюць нацыянальна-культурнае жыццё Прагі.
Заяўкі з падрабязным апісаннем праекту і яго фінансавай калькуляцыяй запаўняюцца ў электронным выглядзе, а потым падаюцца ў папяровым.
Тэрмін падачы заявак-праектаў ад 30 верасня да 14 кастрычніка 2024.
Падрабязнасці тут:
Dotační program pro rok 2025 – Praha – MHMP