Трыццацігадовы Андрэй Паляшчук пражыў у Беларусі няпоўных дзесяць год. Родам з Пінска. У Чэхіі атрымаў юрыдычную адукацыю і грамадзянства. Калі з яго родных мясцінаў паляцелі ракеты на Украіну, разгарнуў свой „інфармацыйны адпор“. Яго канал у Твітары (цяпер Х) @andrewofpolesie з інфармацыяй пра Украіну набыў імклівую папулярнасць, на яго падпісаны і прэзідэнт краіны Петр Павел. Андрэй Паляшчук уключаны ў кандыдацкі спіс партыйнай кааліцыі STAN ( Старасты і незалежныя) на выбарах у Еўрапарламент, якія адбудуцца 7-8 чэрвеня.
Пра сувязі кандыдата з Украінай і рэакцыю на ўдзел Беларусі ў вайне, пра тое, як яго сям’я апынулася ў Чэхіі , што Чэхія яму дала і як ён стаў тут вядомым чалавекам чытайце больш падрабязна ў інтэрвію Андрэя Радыё Свабода
План выбарчых дэбатаў па Чэхіі , дзе можна з Андрэем Палешчуком сустрэцца