Беларусы былі прызнаныя нацыянальнай меншасцю ў Чэхіі ў 2013 годзе. Першым прадстаўніком ва ўрадавай Радзе ў справах нацыянальных меншасцяў быў Адам Калюта. На сёння гэта Алена Ціхановіч (Kovářová), яе кадэнцыя заканчваецца ў канцы чэрвеня.
Рада (Rada vlády pro národnostní menšiny) з’яўляецца дарадчым і ініцыятыўным органам, які сочыць за выкананнем Канстытуцыі ЧР, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і міжнародных дамоваў адносна правоў нацыянальных меншасцяў. Яна рыхтуе для ўраду і яго міністэрстваў прапановы адносна забеспячэння патрэбаў нацменшасцяў, сочыць за размеркаваннем фінансавых сродкаў бюджэту на падтрымку культурнай чыннасці меншасцяў.
Рада складаецца як з прадстаўнікоў меншасцяў, так і прадстаўнікоў міністэрстваў і профільных спецыялістаў. Свае абавязкі сябра Рады выконвае як ганаровую бясплатную функцыю (прадугледжаная толькі аплата дарожных выдаткаў ). Сябра Рады ад НМ прызначаецца ўрадам на прапанову аб’яднанняў/суполак канкрэтных меншасцяў (sdružení příslušníků národnostních menšin). Неабходная ўмова для прадстаўніцтва мець чэшскае грамадзянства.
Гэтае паведамленне адначасова з публікацыяй на сайце belarusy.cz рассылацца таксама ў зарэгістраваныя суполкі, якія паводле сваіх статутных мэтаў з’яўляюцца аб’яднаннямі нацменшасці, праводзяць асветную і культурніцкую дзейнасць. Працэс кансультацый не выключае і публічнае абмеркаванне і будзе завершаны, спадзяемся, супольнай намінацыяй новага прадстаўніка ці прадстаўніцы.